Пад гармонік весялей

21 ліпеня ў г.п.Поразава прайшло свята ганчара “Мастацтва гліны і агню”. Са сваёй тэматычнай пляцоўкай у свяце прынялі ўдзел супрацоўнікі і наведвальнікі аддзялення для грамадзян сталага ўзросту філіяла ДУ “Свіслацкі ЦСАН” г.п.Поразава. 
На пляцоўцы былі прадстаўлены вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, створаныя рукамі наведвальнікаў гурткоў аддзялення. А ўдзельнікі клуба “Поющие душой” збіралі каля пляцоўкі ўсіх аматараў песен пад гармонік. Весела, задорна, з песнямі прайшла работа пляцоўкі, за якую ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломам.