23 студзеня ў рамках праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё!" ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту філіяла г.п.Поразава прайшоў "Бульбяны фэст".
У гэты дзень філіял ператварыўся ў чароўнае месца, дзе панавала атмасфера радасці і цяпла. Тут сабраліся людзі старэйшага ўзросту, аматары беларускай стравы. Чаго толькі не было на нашым стале! Гэта і класічныя дранікі, і духмяная запечаная бульба, і вытанчаныя «мядзвежыя лапы» і блінцы з бульбай і грыбамі, і арыгінальныя запяканка, і пернікі, – кожная страва была прыгатавана з душой і майстэрствам. Нашы наведвальнікі з задавальненнем распавядалі пра сакрэты сваіх рэцэптаў, дзяліліся кулінарнымі знаходкамі. І па традыцыі, як на кожным нашым мерапрыемстве, гучалі беларускія народныя песні. Фэст быў яркім і насычаным. Усе прысутныя атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад энэргіі, якіх хопіць, мы спадзяёмся, на доўгі час.






