У рамках праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё!" 23 студзеня аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ДУ "Свіслацкі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" наведалі ўдзельнікі народнага ансамбля песні "Пушчанскія напевы" з канцэртнай праграмай "Песні роднага краю". Артысты парадавалі пастаяльцаў прыгожымі беларускімі песнямі.






