Кожная пятніца – роднае, сваё!

Сёння мы хочам распавядаць пра нашу новую творчую прастору – асаблівую фотазону, створаную нашымі наведвальнікамі і спецыялістамі філіяла г.п.Поразава. У аснове гэтага ўнікальнага праекта – сапраўдныя шэдэўры майсэрства: традыцыйныя тканыя матэрыялы, якія перадаюць асаблівыя рытмы народнага мастацтва і старажытныя вышытыя рушнікі, што захоўваюць у сабе сімвалы і абрады нашых продкаў.
Кожная дэталь фотазоны – гэта не проста ўпрыгожанне, а сапраўдны мост у мінулае. Вышыўкі з іх багатай сімволікай, геаметрычнымі ўзорамі і каларытнымі камбінацыямі ствараюць асаблівую аўру, дазваляюць адчуць сувязь з продкамі і адкрыць для сябе багацце беларускай культуры.
Тут кожны можа зрабіць унікальныя здымкі ў атмасферы народнага стылю, прымеркаваць на сябе вобраз, натхняны традыцыямі, адчуць сябе часткай вялікай гісторыі нашага народа.
Фотазона стала месцам, дзе сустракаюцца мінулае і сучаснасць, дзе кожная дэталь расказвае сваю гісторыю, а кожны фотаздымак – гэта маленькі шэдэўр, натхняны спадчынай продкаў.
Запрашаем вас у гэты чароўны свет беларускага майстэрства і народнага мастацтва!