У мінулую суботу ў Поразава адбылося свята ганчара, якое сабрала шмат гасцей і мясцовых жыхароў. Асобым колерам і цёплай атмасферай упрыгожыла свята выступленне калектыву «Поющие душой» – наведвальнікаў філіала ДУ "Свіслацкі ЦСАН".
Удзельнікі калектыву – пажылыя грамадзяне – з вялікім пачуццём і эмацыйнасцю выконвалі народныя і лірычныя песні. Іх галасы, напоўненыя жыццёвым вопытам і шчырасцю, закраналі кожнага слухача. Многія з гледачоў не магли схаваць сваіх эмоцый – песні выклікалі ўспаміны, радасць і нават слёзы.Акрамя музычнай праграмы, на свяце была арганізавана выстава-кірмаш вырабаў, зробленых рукамі тых самых пажылых майстроў. Многія наведвальнікі не маглі прайсці міма і куплялі гэтыя вырабы як памяць пра свята або ў якасці падарункаў блізкім.
Свята Ганчара ў Поразава яшчэ раз паказала, наколькі багатая наша культура і як важна захоўваць традыцыі. Выступленне калектыву «Поющие душой» і майстэрства мясцовых умельцаў сталі сапраўдным падарункам для ўсіх, хто прыйшоў на гэтае свята.






