Кожная пятніца – роднае, сваё!

Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту з вялікай цікавасцю далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца – роднае, сваё!". 
У рамках работы клуба "Маладосць мая" актывісты аддзялення наведалі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы "Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці", дзе прынялі ўдзел у майстар-класе па ажурнай разьбе з паперы ў тэхніцы "Выцiнанка". Удзельнікі майстар-класа даведаліся пра гісторыю "Выцiнанкі", яе значэнні ў беларускай культуры і асноўную тэхніку працы з паперай. Пад кіраваннем майстра яны асвоілі тэхніку ажурнай разьбы, ствараючы прыгожыя ўзоры і малюнкі. Кожны ўдзельнік змог зрабіць сваю выцінанку, якая стане ўпрыгожаннем дома ці арыгінальным падарункам для блізкага.