У рамках праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё!" 20 лютага у аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ДУ "Свіслацкі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" адбылася сустрэча з народным вакальным калектывам "Спадчына".
У канцэртнай праграме гучалі меладычныя беларускія вершы і цудоўныя народныя песні. Напрыканцы цёплай сустрэчы артысты падарылі пражываючым салодкія сувеніры і пажадалі ўсім добрага настрою.






